Украінскі трэк: ці ёсць у Кіева стратэгія па Беларусі і якое месца там у дэмсіл
Manage episode 440436599 series 2404935
محتوای ارائه شده توسط euroradiofm. تمام محتوای پادکست شامل قسمتها، گرافیکها و توضیحات پادکست مستقیماً توسط euroradiofm یا شریک پلتفرم پادکست آنها آپلود و ارائه میشوند. اگر فکر میکنید شخصی بدون اجازه شما از اثر دارای حق نسخهبرداری شما استفاده میکند، میتوانید روندی که در اینجا شرح داده شده است را دنبال کنید.https://fa.player.fm/legal
Ва ўмовах вайны і актыўнасці варожых расійскіх і лукашэнкаўскіх спецслужбаў ва Украіне прытрымліваюцца пазіцыі “лепш “выціснуць” з краіны тысячу сумленных беларусаў, чым прапусціць аднаго агента КДБ-ФСБ”. Беларусы такі падыход лічаць дыскрымінацыйным, украінцы — апраўданым. І гэта пры тым, што беларускіх добраахвотнікаў украінцы лічаць героямі і разам з беларусамі ў цэнтры Кіева святкуюць 510-ю гадавіну перамогі пад Оршай… Ці вызначыліся ва Украіне са стратэгіяй па Беларусі і якое месца ў гэтай стратэгіі займае полк Каліноўскага ды іншыя беларускія добраахвотнікі? Як ацэньвае змены ў ПКК і ці магчымае наладжванне стасункаў Кіева з Лукашэнкам? Як на беларуска-ўкраінскія ўзаемаадносіны ўплываюць сучасныя трэнды вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко
…
continue reading
12044 قسمت