Ці атрымаецца ў прапаганды зрабіць з Каліноўскага ворага беларусаў
Manage episode 440436600 series 2404935
محتوای ارائه شده توسط euroradiofm. تمام محتوای پادکست شامل قسمتها، گرافیکها و توضیحات پادکست مستقیماً توسط euroradiofm یا شریک پلتفرم پادکست آنها آپلود و ارائه میشوند. اگر فکر میکنید شخصی بدون اجازه شما از اثر دارای حق نسخهبرداری شما استفاده میکند، میتوانید روندی که در اینجا شرح داده شده است را دنبال کنید.https://fa.player.fm/legal
Прапаганда ўсё больш актыўна імкнецца разбурыць вобраз Кастуся Каліноўскага і паказаць яго не як беларускага героя, змагара за свабоду і дабрабыт, а як чалавека, дзеянні і ідэі якога “супярэчаць духу беларускага норада”. Бо дух той, паводле лукашэнкаўскіх прагандыстаў, увасабляецца ў любові беларусаў да расіянаў. Нават калі размова ідзе пра расійскага цара, расійскі штык і расійскага папа. Якія мэты ставіць перад сабой рэжым, імкнучыся з дапамогай прапагандыстаў зрабіць з Каліноўскага ворага беларускага народа? Ці актуальныя для беларускага грамадства пытанні нацыянальнай адметнасці і наколькі “рускі дух” блізкі беларусам? Ці атрымліваецца прызвычаіць беларусаў да непазбежнасці вайны і чаму лукашысты так не любяць Польшчу? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным.
…
continue reading
12053 قسمت