Пра дыялог з ЗША, перамовы з рэжымам, сігналы Захаду і сыход Гарбуновай
Manage episode 440732754 series 2404935
محتوای ارائه شده توسط euroradiofm. تمام محتوای پادکست شامل قسمتها، گرافیکها و توضیحات پادکست مستقیماً توسط euroradiofm یا شریک پلتفرم پادکست آنها آپلود و ارائه میشوند. اگر فکر میکنید شخصی بدون اجازه شما از اثر دارای حق نسخهبرداری شما استفاده میکند، میتوانید روندی که در اینجا شرح داده شده است را دنبال کنید.https://fa.player.fm/legal
У Вашынгтоне рыхтуюцца да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дэмсіл — неўзабаве там пройдзе чарговая сустрэча ў фармаце “Стратэгічнага дыялога”. Праўда, без удзелу Вольгі Гарбуновай, якая выйшла са складу АПК. А ў Мінску рыхтуюцца да ўдзелу ў будучай канферэнцыі “па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне”. Што праўда, адразу папярэджваюць, што пагодзяцца на ўдзел лукашэнкаўскай дэлегацыі ў той сустрэчы толькі калі туды запросяць прадстаўнікоў Расіі. Даедуць ці не, пакуль сказаць цяжка, бо запрашэння не толькі Масква, але і Мінск на тую канферэнцыю не атрымлівалі. Затое Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ўзяць удзел у пасяджэнні Генасамблеі ААН і неўзабаве туды выпраўляецца. Чым адметны можа быць “Стратэгічны дыялог” і ці гатовыя насамрэч дэмсілы да ўдзелу ў ім? Ці атрымаецца патрапіць лукашэнкаўскай дэлегацыі на перамовы па Украіне? Ці гатовы Захад пачуць сігналы Лукашэнкі і пры чым тут сыход Вольгі Гарбуновай з АПК? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах два разы на месяц
…
continue reading
12044 قسمت